jurikan (jurikan) wrote,
jurikan
jurikan

Jurikan: Тунеядцы, тунеядцы, беларускія сыны, тунеядкі, тунеядкі, беларускія дачкі

Здаецца, заўтра ў Мінску адбудзецца нешта вельмі важнае. Беларусы павінны выказацца наконт так званай пастановы наконт дармаедаў (тунеядцаў). Азіраючыся на Янку Купалу, магу толькі падтрымаць тых, хто выйдзе на Плошчу. Адзначу: паэзію перамагчы немагчыма.


Здымак: Гугл.



А хто там ідзе?
А хто там ідзе?
Поўныя гневу,
Але ж і надзей.
Беларускія тунеядцы.
А чаго ж на плошчу
Прыйшлі яны,
Браты і сёстры,
Дачкі і сыны?
Каб аб’яднацца.
Надакучыла ім,
На сваёй зямлі
Усё жыццё
Баяцца.
Пагарджаным ім,
“Тунеядцам” тым,
Гэткім разам усім,
Сапраўды ўзняцца.
Сярод родных асін,
І дачка, і сын,
Цяпер і заўжды
Людзьмі звацца.



Tags: Беларусь, Вершы
Subscribe

promo jurikan may 8, 2020 14:57 Leave a comment
Buy for 10 tokens
О Петре Ивановиче Шило-Таврине на сегодняшний день написаны гигабайты статей и очерков, сняты документальные фильмы. Ну, как же. Один из самых крутых диверсантов времен Великой Отечественной войны, получивший задание совершить покушение на самого товарища Сталина... Увы. Все это — не слишком умело…
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic
  • 0 comments